Журнал «Алеся» 3-2001

У бабулі народнага майстра Валянціны Жыткевіч было сорак фартухоў. I ўсе да аднаго старанна аздоблены адмысловай вышыўкай. Ды і хата ўся была ў цуда- вышыванках: фіранкі, настольнікі, ручнікі... Пра тэта не раз Валянціне расказвала маці, якая і сама (ткачыха і вышывальшчыца) славілася на ўсю вёску Рынкоўку, што на Крычаўшчыне.

Напэўна, менавіта ад бабулі і матулі атрымала Валянціна ў спадчыну вялікую любоў да рукадзелля, якое і стала яе прафесіяй: Валянціна Іванаўна Жыткевіч — кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чарадзеі” Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Разам са сваімі вучаніцамі яна займаецца распрацоўкай і вырабам мастацкіх нацыянальных касцюмаў.

Пачынала з гуртка. Сёння ж тут — сапраўдная творчая майстэрня. У ёй утульна і прыгожа: на вокнах квяцістыя фіранкі, на сценах — упрыгажэнні з саломкі і дрэва, на сталах — сурвэткі ручной работы, у кутках — вырабы старажытнага побыту. Тут і калаўрот, і верацяно, і вялікі куфэрак, пакрыты даматканай посцілкай...

Але галоўнае ўпрыгажэнне студыі — вялікая калекцыя арыгінальных касцюмаў. Некалькі дзесяткаў мадэлей, у якія ўкладзены і душа, і майстэрства, і час студыйцаў. Кожная сукенка або касцюм у гэтай калскцыі нярэдка шыліся на працягу года, а то і больш, доўгімі вечарамі карпатліва ўпрыгожваліся радаснай, вяселкавай аплікацыяй з абрэзкаў.

Дарэчы, калі на пачатку 80-х гадоў з-пад рукі Валянціны Жыткевіч часцей за ўсё з’яўляліся цуда-сукенкі з марлевай тканіны (многія жанчыны, напэўна, памятаюць тую прыгожую моду “марлёвак”), то цяпер майстар аддае перавагу тэхніцы шыцця з абрэзкаў.

К лоскутку лоскуток,
К уголку уголок,
Как из чистой криницы
Водицы глоток...

Калісьці Валянціна пачула гэтыя радкі і здзівілася, як дакладна перададзены настрой, які апаноўвае майстра падчас работы: складваючы розныя акравачкі з квяцістага паркалю або цёплага атласу ў прыгожыя кампазіцыі, быццам ачышчаешся душой. Новыя мадэлі, узоры і арнаменты часам нават сняцца.

Між іншым, у славянскім касцюме шыццё з абрэзкаў выкарыстоўвалася спакон веку. Ды і не толькі ў касцюме. Памятаеце тыя вясёлыя дыванкі, дарожкі, навалкі, якія сваімі пярэстымі паркалёвымі ўзорамі ўпрькожвалі хаты нашых бабуль? А коўдры з абрэзкаў?.. Яны шыліся зусім не ад беднасці, а для радасці.

Але, на жаль, так здарылася, што на доўгі час вырабы з абрэзкаў выйшлі з моды ў нашай краіне. А між тым прадпрымальныя амерыканцы гэтую спрадвечную славянскую нацыянальную тэхніку шыцця гадоў 15 назад прадставілі як... навінку, як сваё вынаходства, нават запатэнтавалі і «раскруцілі» з усім сваім амерыканскім прадпрымальніцкім імпэ- там. Цяпер гэта мастацтва вядома як квілцінг. Яно вельмі папулярнае ва ўсім свеце. Яго прыхільнікі выпускаюць свае часопісы, збіраюцца на міжнародныя фестывалі, праводзяць спецыяльныя семінары. У 1994 годзе Валянціна Жыткевіч была запрошана разам з вучаніцамі на надобны семінар у Суздаль. Выкладалі на семінары амерыканцы. Спачатку яны спрабавалі вучыць майстроў з розных куткоў СНД асновам квілцінгу. Але. пазнаёміўшыся з іх высокамастацкімі вырабамі, свой «вынаходніцкі” гонар сцішылі. I сапраўды, шмат шэдэўраў з абрэзкаў пабачылі тады ў Суздалі Валянціна Іванаўна і яе вучаніцы. Але і яны, як кажуць, паказалі сябе. Беларусачкі зрабілі сапраўдны фурор, калі ў арыгінальных сарафанах і сукенках выйшлі на сцэну басанож і кінулі ў залу палявыя кветкі.

Шмат гадоў назад, калі Валянціна Іванаўна стварала сваю студыю, я на марыла, каб у ёй панавала творчая, сяброўская атмасфера. Ёй гэта ўдалося. Яе вучаніцы — яе аднадумцы. Вечары, якія яны праводзяць разам, чымусьці падобныя на тыя старадаўнія дзявочнікі, на якіх і папрацуюць, і пагавораць пра жаночыя справы, а калі і паспяваюць. Многія з дзяўчат займаюцца ў студыі добры дзесятак гадоў. Віка Гучок, Алена Парамон, Аксана Казючыц, Наташа Мілеўская, Таня Зюськевіч, Наташа Лакацько ўжо і сапраўднымі майстрамі сталі, і замуж павыходзілі, а са студыяй развітвацца не збіраюцца.

Калі ў 1982 годзе Валянціна Іванаўна прыйшла працаваць у студыю, якую тады ўзначальваў цудоўны чалавек, знакаміты майстар-разьбяр Леанід Іванавіч Гагалушка, тут можна было навучыцца і разьбе па дрэве, і вышыўцы, і саломапляценню, і ікебане... Але, на жаль, за апошняе «камерцыйнае» дзесяцігоддзе і майстроў, і гурткоў у студыі йаменшала, вось толькі не паменшала славы. I ў гэтым вялікая заслуга Валянціны Жыткевіч. Вырабы студыйцаў штогод заваёўваюць вышэйшыя адзнакі на рэспубліканскіх і гарадскіх выстаўках народнай творчасці. Ды і яе асабістыя работы неаднойчы прадстаўлялі Беларусь на замежных фестывалях. Каларытныя, арыгінальныя, выкананыя ў традыцыйным нацыянальным стылі, яны заўсёды выклікаюцьзахапленне гледачоў. Нездарма на рахунку майстра — дыпломы, прывезеныя з Кішынёва, Таліна, Яраслаўля, Суздаля і нават з кітайскага горада Усі.

Але не ў дыпломах, прэміях, узнагародах бачыць Валянціна Іванаўна вынік сваёй працы. “Я шчыра лічу, што праз мастацтва, праз творчасць, праз прыгожае, — гаворыць яна, — можна паўплываць на душу чалавека, зрабіць яго добрым, шчырым, чулым — больш чалавечным. Здаецца, мне і маім дзяўчатам з дапамогай вясёлых абрэзкаў гэта ўдаецца... »

Так, цудоўныя вырабы народнага майстра і яе вучаніц яшчэ не пакінулі абыякавым нікога.

Р.S. У «Светлице» знаёмцеся з камплектам В.І.Жыткевіч «Весялуха»

Тамара Міжыгурская. «Вяселкавыя ўзоры». Алеся, 2001, No. 3, 10-11.